Гродзенец прызнаў, што распаўсюдзіў "экстрэмісцкі" кантэнт, але справу спынілі

Гродзенец перасылаў "экстрэмісцкі" кантэнт

Гродзенец перасылаў "экстрэмісцкі" кантэнт / pexels.com

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна спыніў справу супраць мужчыны, якога вінавацілі ў распаўсюдзе "экстрэмісцкага" кантэнту. І нават зняў арышт, накладзены на маёмасць, піша Hrodna.life.

Гродзенец у Telegram-канале пераслаў інфармацыю і лагатып інтэрнэт-супольнасці, прызнанай "экстрэмісцкай". Сваю "віну" мужчына прызнаў.

Аднак да моманту разгляду справы закончыўся тэрмін накладання адміністрацыйнага спагнання, прадугледжаны законам. Згодна з законам, адміністрацыйнае спагнанне можна накладаць не пазней як адзін год з дня яго здзяйснення. Хутчэй за ўсё, мужчына выдаліў "экстрэмісцкі" рэпост, які мог захавацца на скрыншотах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі