Гродзенскі студэнт учыніў пагром у Доме дзіцяці

Гродзенскі студэнт учыніў пагром у Доме дзіцяці

6 чэрвеня ў гродзенскім Доме дзіцяці па вуліцы Цёткі адбыўся сапраўдны пагром. Падрабязнасці інцыдэнта распавядае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

Нецвярозы 25-гадовы студэнт каля 2-й гадзіны ночы праязджаў на ровары міма ўстановы. Юнак звярнуў увагу на пажарны куток, дзе ляжалі інструменты. Хлопец схапіў пажарны багор і стаў ім біць усё на сваім шляху. 

Малады чалавек пашкодзіў чацвёра дзвярэй, двое вокнаў, жалюзі, браму. Агульная сума шкоды склала 1650 рублёў. 

Хлопца затрымалі, на яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі