Група з 40 мігрантаў пры падтрымцы беларускіх памежнікаў штурмавала мяжу
За аўторак, 15 лютага, у Польшчу з тэрыторыі Беларусі нелегальна спрабавалі трапіць 72 чалавекі, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.
Каля Мельніка мяжу штурмавала група з 40 мігрантаў пры падтрымцы беларускіх памежнікаў. Усе яны былі затрыманыя. Сярод іх, як паведамляецца, былі грамадзяне Сірыі, Егіпта, Емена, Шры-Ланкі і Конга.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.