Групы па Украіне абмяркуюць выбары, выплату пенсій і заробкаў на Данбасе
Пра гэта дамовіліся на пасяджэнні ў Мінску 6 траўня.
Сярод пытанняў, над якімі будуць працаваць падгрупы па Украіне, ёсць правядзенне выбараў, выплата пенсій і аднаўленне банкаўскай сістэмы на Данбасе. Пра гэта распавёў прадстаўнік Расіі ў трохбаковай Кантактнай групе Азамат Кульмухаметаў.
"Палітычная падгрупа будзе разглядаць пытанні сюжэту і мадальнасці правядзення выбараў на Данбасе. Эканамічная падгрупа — пытанні выплаты пенсій і аднаўлення банкаўскай сістэмы", — перадае БелаПАН словы расійскага дыпламата.
Кульмухаметаў кажа, што вялікае значэнне надаецца "запуску працэсу палітычнага ўрэгулявання" канфлікту ва Украіне.
Фота — 1tv.ru