Грыбаўскайтэ перад сыходам з пасады заклікала дамагацца закрыцця БелАЭС

Грыбаўскайтэ перад сыходам з пасады заклікала дамагацца закрыцця БелАЭС

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заклікала дамагацца закрыцця Беларускай АЭС. Пра гэта яна заявіла 11 чэрвеня, выступаючы перад парламентам з гадавым дакладам. Праз месяц Даля Грыбаўскайтэ складзе свае паўнамоцтвы і на пасаду прэзідэнта ўступіць Гітанас Наўседа, які выйграў прэзідэнцкія выбары.

Грыбаўскайтэ нагадала, што краіны — чальцы канвенцыі Эспо прызналі Беларускую АЭС пабудаванай на небяспечнай пляцоўцы, на якой не можа функцыянаваць ніводная электрастанцыя, паведамляе Delfi.

Літва выступае катэгарычна супраць АЭС у Астраўцы, які знаходзіцца ўсяго ў 50 км ад Вільні. Улады гэтай краіны мяркуюць, што афіцыйны Мінск не схільны прытрымлівацца міжнародных патрабаванняў у сферы ядзернай энергетыкі. Раней у Літве заявілі, што не прапусцяць электраэнергію з БелАЭС праз свае сеткі ў іншыя краіны.

Новаабраны прэзідэнт Гітанас Науседа ўжо заявіў, што будзе падтрымліваць дыялог з Беларуссю, бо для Літвы важна, каб суседняя краіна заставалася самастойнай.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі