The Guardian: мігрантаў у Беларусі прымушаюць ісці ў Польшчу ці ва Украіну
Брытанскае выданне The Guardian напісала пра сітуацыю з мігрантамі, якія жывуць у лагістычным цэнтры "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы. Там іх засталіся сотні чалавек, якія не пажадалі вяртацца ў свае краіны і не губляюць надзеі трапіць у ЕС. Неназваны мігрант распавёў журналісту, што ў пачатку сакавіка ўпершыню ў лагер мігрантаў беларускія вайскоўцы зайшлі са зброяй. Яны збівалі мужчын, прымушалі іх пакінуць будынак, ставілі перад выбарам: нелегальны пераход у Польшчу ці ва Украіну.
Польскія памежнікі штодня фіксуюць спробы дзясяткаў мігрантаў нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Уначы 14 сакавіка былі тры сілавыя спробы перайсці мяжу. Палякі затрымалі 32 чалавек — грамадзян Сірыі, Эфіопіі, Тога, Сенегала і Емена.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.