Guardian: Заходнія спецслужбы слухалі тэлефонныя перамовы прэзідэнта Расіі
Скандальная публікацыя з'явілася ва ўплывовым брытанскім выданні.
Guardian спасылаецца на дакумент, атрыманы ад былога супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна (на здымку знізу). З яго вынікае, што чатыры гады таму Цэнтр урадавай сувязі Вялікабрытаніі выкарыстоўваў падчас сустрэч G20 найноўшыя выведчыя тэхналогіі, каб адсочваць размовы дэлегатаў саміта.
Між іншым, спецслужбы праслухоўвалі тэлефонныя размовы тагачаснага расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, прадстаўнікоў Паўднёва-афрыканскай рэспублікі, Турцыі ды іншых краін. Цікава, што на вайсковай базе брытанскіх Ваенна-паветраных сілаў працавалі амерыканскія агенты. Здабытыя дадзеныя яны перадавалі брытанскай спецслужбе.
Вядома, што для сочкі за дэлегатамі саміта спецслужбы нават адкрывалі спецыяльныя інтэрнэт-кавярні, на кампутарах якіх стаялі праграмы-шпіёны.
Фота — guardian.co.uk, tvn24.pl