ГУБАЗіК сцвярджае, што знайшоў у Беларусі больш за тысячу дваравых чатаў

ГУБАЗіК сцвярджае, што знайшоў у Беларусі больш за тысячу дваравых чатаў

ГУБАЗіК сцвярджае, што знайшоў у Беларусі больш за тысячу дваравых чатаў. Паведамляецца пра затрыманне ў Маскоўскім раёне сталіцы сямі ўдзельнікаў аднаго з іх.

"Так званыя дваравыя чаты атрымалі развіццё пасля спынення масавых вулічных пратэстаў восенню мінулага года, — кажа начальнік аддзела ГУБАЗіК Юрый Ткачук. — Намі выяўлена звыш за тысячу такіх чатаў. Больш за палова з іх знаходзіцца ў Мінску і Мінскім раёне. Мы вылучылі больш радыкальныя, якія носяць відавочна выражаны экстрэмісцкі характар. Іх адміністратары будуць прыцягнута да адказнасці".

Адміністратараў і актыўных удзельнікаў дваравых чатаў ГУБАзіК палохае перспектывай прыцягнення да адказнасці за "стварэнне ці кіраўніцтва экстрэмісцкімі фармаваннямі" і працяглымі тэрмінамі зняволення (ад 6 да 10 гадоў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі