ГУУС распавяло пра прычыны эвакуацыі з чатырох аб’ектаў у Мінску
Мінская міліцыя патлумачыла, з якіх прычынаў адбылася эвакуацыя адразу на чатырох сталічных аб'ектаў. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, размешчанай у Твітэры, сёння ў 13:00 у аператыўную дзяжурную частку паступіла паведамленне пра замініраванне ГЦ “Замак”, “Галілеа” і чыгуначнага вакзала. Гэта стала нагодай для эвакуацыі, узмацнення захадаў бяспекі. На месцы працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы.
Разам з ГЦ “Галілеа” людзей эвакуявалі з аўтавакзала “Цэнтральны”, які знаходзіцца побач.
Каля 16:00 ГЗЦ “Галілеа” аднавіў сваю працу. Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале паведаміў, што сапёрна-піратэхнічная група не выявіла ў будынку пагрозы выбуху.
16:25. Пагрозы выбуху няма таксама на чыгуначным вакзале, ён аднавіў працу.
Сегодня в 13.00 минут в ОДС поступило сообщение о заминировании ТЦ «Замок», «Галилео» и ж\д вокзала. Сотрудниками милиции приняты меры по эвакуации граждан, усилены меры безопасности, в том числе на прилегающей территории. На местах работают саперно-пиротехнические группы.
— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) 31 марта 2019 г.