У Мінску людзей эвакуявалі з двух вакзалаў і двух гандлёвых цэнтраў

У Мінску людзей эвакуявалі з двух вакзалаў і двух гандлёвых цэнтраў

У Мінску людзей эвакуявалі з чыгуначнага вакзала, аўтавакзала “Цэнтральны” і з гандлёва-забаўляльнага цэнтра “Галілеа”. Пра гэта паведамляюць у сацыяльных сетках людзі, якія сталіся відавочцамі дзеянняў міліцыі і МНС. Таксама ачэплены гандлёвы цэнтр “Замак”, што знаходзіцца ў іншым раёне горада, далёка ад абодвух вакзалаў і ГЗЦ “Галілеа”.

Прычыны эвакуацыі невядомыя, але афіцыйная прадстаўніца МНС па Мінску Вольга Мельчанка патлумачыла карэспандэнту Еўрарадыё, што іх ведамства не праводзіць вучэнні на гэтых аб’ектах.

“Наша Ніва” паведамляе са спасылкай на відавочцаў, што да “Замка” пад’ехала група сапёраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі