Хілары Клінтан: Я не чалавек

Хілары Клінтан: Я не чалавек

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан жартам адказала на пытанне журналістаў, чаму яна ніколі не пацее: ні падчас інтэрв'ю, ні ў спартзале.

"Вы першыя, хто зразумеў, што я не чалавек, — цытуе словы Клінтан РІА "Новости". — Мяне сабралі вельмі даўно ў гаражы ў Пала-Альта. Людзі думаюць, ну, вы разумееце, што ўсё гэта прыдумалі Біл Гейтс і Сціў Джобс, але не. Я маю на ўвазе, што мяне стварыў у сваім гаражы чалавек, імя якога нельга раскрываць".

Хілары Клінтан працягвала жартаваць і далей. Паводле яе слоў, чалавек, "які яе запраграмаваў", паабяцаў, што аналагаў ёй не будзе. Аднак яна сустракае іншых людзей, якія таксама не пацеюць, а гэта наводзіць на думкі пра існаванне "цэлай расы робатаў".

Фота: Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі