Хлопчык, які выпаў з акна ў Магілёве, — у цяжкім, але стабільным стане

Хлопчык, які выпаў з акна ў Магілёве, — у цяжкім, але стабільным стане

Стан аднагадовага хлопчыка, які вываліўся з акна дома ў Магілёве, медыкі ацэньваюць як цяжкі, але стабільны. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў намеснік галоўнага лекара па хірургіі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Генадзь Вайцяховіч.

Па яго словах, хлопчыку давядзецца правесці ў бальніцы не менш за месяц. Пры гэтым лекар мяркуе, што, калі хлопчык вырасце, ніхто нават не здагадаецца, што ў дзяцінстве ў яго была цяжкая траўма.

Як паведамлялася раней, здарэнне ў Магілёве адбылося ўвечары 2 верасня. Дзіця вывалілася з акна сёмага паверха і засталося жывым, хоць і атрымала сур'ёзныя траўмы. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, маці з дзіцем вярнулася з прагулкі, памыла яго і паклала на канапу ў гасцёўні. Жанчына адышла на кухню, а вярнуўшыся, ужо не пабачыла сына — толькі адчыненае акно. Маскітнай сеткі на акне не было, таму затрымаць дзіця не магло нічога.

Відавочцай здарэння стала суседка, якая і выклікала "хуткую". Лекараў здзівіла, што аперацыя дзіцяці не спатрэбілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі