Халодна і коўзка: прагноз надвор'я ў Беларусі на 31 студзеня
Беларускую вёску занесла снегам / Еўрарадыё
31 студзеня ў Беларусі будзе халодна і коўзка. Слупкі тэрмометраў апусцяцца да -10 градусаў, а зямлю будзе скоўваць лёд. На нядзелю абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі праз галалёдзіцу.
У апошні дзень студзеня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях пройдзе кароткачасовы снег. Удзень ён месцамі будзе выпадаць у розных кутках краіны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -4°С да -10°С, удзень — ад -1°С да -6°С, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.