Хто такі чарговы гісторык-фігурант па “справе баевікоў”
31 сакавіка становіцца вядома пра чарговага фігуранта “справы баевікоў”. Бацькі пакуль не хочуць называць яго імя ў СМІ. Вядома, што ён родам з Бабруйска, скончыў гістарычны факультэт сем гадоў таму. Яго юрыдычны статус пакуль не вядомы.
Аднакурснікі чарговага фігуранта справы кажуць, што ён вельмі добра вучыўся, скончыў аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Яго сфера навуковых інтарэсаў — гісторыя ВКЛ XV-XVI стагоддзя. Цікавіўся археалогіяй.
Пазней ён памяняў сферу дзейнасці, працуе ў лагістыцы.
Гэта ўжо 29-ты фігурант справы аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. Па гэтай справе затрымана некалькі гісторыкаў.