Іх норавы: санкцыі не працуюць, а праз Беёнсэ расце інфляцыя

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Калі Беёнсэ выходзіць на сцэну ў Стакгольме, у публікі пачашчаецца сэрцабіцце, а па ўсёй Швецыі расце інфляцыя. Што? Не, мы не перагарнулі старонку, і гэта не свецкая хроніка.

Гэта рэгулярны пятнічны агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.
 

Вы што, хочаце як на Кубе?

"Склаўшы рукі на грудзях, у цёмным касцюме з чырвоным гальштукам, ён сядзеў моўчкі з каменным тварам", — так ВВС апісвае другое за год з'яўленне Дональда Трампа ў судзе.

Трампу інкрымінуюць няправільнае захоўванне сакрэтных дакументаў. Няправільнае — гэта значыць, што ён іх нават у ванне трымаў!

У жніўні агенты ФБР знайшлі больш за 100 дакументаў з сакрэтнымі пазнакамі ў прыватным маёнтку Трампа ў Флорыдзе. Абвінавачанне сцвярджае, што ў іх была інфармацыя пра абаронныя і зброевыя магчымасці як ЗША, так і замежных краін. А яшчэ планы магчымага ўдару ў адказ на напад.

Адвакатка Трампа Аліна Хаба назвала абвінавачанні палітычна матываванымі. І параўнала пераслед Трампа з тым, што адбываецца "ў такіх дыктатурах, як Куба і Венесуэла".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі