Ілжэмінёра мясакамбіната асудзілі на 2 гады абмежавання волі

Ілжэмінёра мясакамбіната асудзілі на 2 гады абмежавання волі

Два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу атрымаў гамяльчук за фальшывае мініраванне мясакамбіната. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла вядучы спецыяліст Гомельскага абласнога суда Вольга Барсукова.

Здарэнне адбылося ў снежні 2017 года. Мужчына затэлефанаваў у міліцыю з мабільніка і заявіў, што ў Гомелі замініраваны мясакамбінат. З мясакамбіната экстранна эвакуявалі больш за 100 чалавек, пасля чаго сапёры пачалі абследаваць памяшканні. Выбуховых прыстасаванняў на прадпрыемстве не знайшлі.

Паралельна міліцыянты шукалі чалавека, які паведаміў пра мініраванне. Выявілася, што тэлефон належаў жанчыне. Яна распавяла, што на вуліцы да яе падышоў мужчына і папрасіў дазволу скарыстацца мабільніка. Мужчына затэлефанаваў у міліцыю, заявіў пра мініраванне аддаў тэлефон і ўцёк.

Па гарачых слядах праваахоўнікам удалося затрымаць ілжэмінёра. Гэта быў 40-гадовы жыхар Гомеля, які ў момант затрымання быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення. На мужчыну пачалі крымінальную справу. 

На судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну, раскаяўся ў зробленым. Акрамя двух гадоў абмежавання волі гамяльчук будзе праходзіць па месцы жыхарства прымусовае амбулаторнае назіранне і лячэнне ад алкагалізму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі