Індывідуальную гонку на ЧС па біятлоне сенсацыйна выйграў амерыканец

Індывідуальную гонку на ЧС па біятлоне сенсацыйна выйграў амерыканец

Індывідуальную гонку на 20 км на чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць у аўстрыйскім Хохфільцане, сенсацыйна выйграў амерыканец Лоўэл Бэйлі. Яго вынік — 48.07,4, на агнявых рубяжах ён не дапусціў промахаў. На 3,3 секунды ад яго адстаў чэх Ондржэй Моравец, які таксама не меў промахаў. Француз Мартэн Фуркад з двума промахамі заняў толькі трэцяе месца, ён адстаў ад амерыканца больш чым на 21 секунду.

Сярод беларускіх біятланістаў найлепшы вынік прадэманстраваў Дзмітрый Абашаў — +3.27,3 (1 промах).

Бэйлі — адзіны ў гісторыі амерыканец, які стаў чэмпіёнам свету па біятлоне. Яму 35 гадоў. Дагэтуль найлепшым вынікам біятланіста было трэцяе месца ў спрынце ў 2014 годзе ў Фінляндыі. Больш пра яго біяграфію гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі