Інфармацыю праваабаронцаў "Вясны" хочуць прызнаць "экстрэмісцкімі матэрыяламі"
Інфармацыйную прадукцыю праваабарончага цэнтра “Вясна” хочуць прызнаць "экстрэмісцкімі матэрыяламі". У раскладзе суда Чыгуначнага раёна Гомеля на 29 снежня запланаванае пасяджэнне на гэтую тэму.
На яго адводзіцца ўсяго паўгадзіны. Заяўнікам выступае ГУБАЗіК.
Сайт і ТГ-канал “Вясны” — гэта важныя крыніцы інфармацыі пра суды, якія адбываюцца ў Беларусі, і пра становішча вязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.