Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі
!["Настаўнік" і яго "вучні"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/w6.jpg.webp?itok=j8eKgURa)
"Настаўнік" і яго "вучні" / t.me/vvmvdrb/
Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" памяшканні "тактычнымі групамі пры дынамічным штурме будынка". Тактыка-спецыяльная падрыхтоўка байцоў спецпадраздзяленняў адбываецца ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў.
Расійскія найміты, якія раней ваявалі ва Украіне, знаходзяцца ў Беларусі з 2023 года. Яны займаюцца з байцамі спецпадраздзяленняў унутраных войскаў Беларусі. Нядаўна яны ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў перадавалі "свой баявы вопыт" у справе ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі, правялі заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы, вучылі спецназаўцаў дзеянням асабістага складу групы пры налёце дронаў, займаліся са снайперамі.
Тым часам з'явіліся звесткі, што намеснік міністра ўнутраных спраў РБ Мікалай Карпянкоў хоча вылучыць унутраныя войскі з МУС у асобную структуру. Менавіта Карпянкоў у апошнія гады наствараў па ўсёй краіне новых спецпадраздзяленняў, з якімі займаюцца "вагнераўцы". Іх рыхтуюць не толькі да вайны, яны ўдзельнічаюць і ў рэпрэсіях у Беларусі.
![Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/W1.jpg.webp?itok=wRG1REqc)
![Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/W2.jpg.webp?itok=JmMYRzWC)
![Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/W3.jpg.webp?itok=-tEN6a86)
![Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/W4.jpg.webp?itok=_9wu6RCq)
![Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/W5.jpg.webp?itok=bVzqKeJ2)
![Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/W8.jpg.webp?itok=e646nrD0)
![Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/W11.jpg.webp?itok=hAoWlRty)
![Інструктары-"вагнераўцы" вучаць у Беларусі спецназ "зачышчаць" будынкі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/W7.jpg.webp?itok=B8kQbdIf)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.