Інтэрнэт-троляў у Брытаніі будуць саджаць на два гады

Паводле Грэйлінга, асобам, якія публікуюць у сеціве абразлівыя матэрыялы або пагрозы на адрас іншых людзей, будзе пагражаць два гады турмы. Гэта ў чатыры разы болей за максімальны тэрмін, прадугледжаны цяперашнім заканадаўствам.

Такое рашэнне прынятае пасля серыі гучных скандалаў, звязаных з абразамі і цкаваннем у сеціве.

Адна з апошніх ахвяраў інтэрнэт-тролінгу ў Брытаніі, тэлевядучая Хлоя Мейдэлі выказала падтрымку планам ураду.
“Трэба прызнаць, што нельга апраўдваць пагрозы фізічнай расправы, спасылаючыся на свабоду слова, — прыводзіць яе словы ВВС. — Такія пагрозы павінны ўспрымацца як анлайн-тэрарызм, і іх неабходна забараніць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі