Іран зноў зачыніў доступ да Facebook і Twitter

Як выявілася, іранскія ўлады не планавалі дапускаць грамадзян да сацсетак, піша gazeta.ru. Забароненыя сайты сталі адкрывацца ў выніку тэхнічнага збою, які неўзабаве быў ліквідаваны. Facebook і Twitter былі даступныя на працягу ўсяго некалькіх гадзін.



Тым часам у аўторак шмат хто з іранцаў палічыў, што адкрыты доступ да сацыяльных сетак — частка палітыкі прэзідэнта Хасана Раўхані, больш мяккай у параўнанні з яго папярэднікам.



Як паведамляла Еўрарадыё, сацыяльныя сеткі былі зачыненыя ў Іране пасля антыўрадавых выступаў 2009 года.



Фота — freshspace.co

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі