Італія супраць санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў
7 студзеня на нарадзе дыпламатаў высокага ўзроўня ў Брусэлі Рым выступіў супраць прапановы ўвесці санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і іншых беларускіх чыноўнікаў, адказных за збіванне і арышты апазіцыйных кандыдатаў, дэманстрантаў і мінакоў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на брусэльскае выданне EUOBSERVER, Гаворка ідзе пра забарону на ўезд у краіны -сябры Еўрасаюза для кіраўніцтва Беларусі.
"Яны самотныя ў гэтым пытанні, - пракаментаваў пазіцыю італьянскага боку дыпламат адной з краін Еўрасаюза. - Іх традыцыйны аргумент, што падобныя санкцыі ніколі не былі эфектыўнымі і што важна захаваць адкрытыя каналы нават для "дрэнных хлопцаў".
Па словах іншай дыпкрыніцы, ўдзельнікі нарады сышліся на трох прыярытэтных задачах: вызваліць палітвязняў, падтрымаць грамадзянскую супольнасць і пераканацца ў тым, што вінаватыя ў злачынствах будуць пакараны. Аднак адзінства ў метадах і сродках дасягнення гэтых мэт сярод удзельнікаў дыскусіі не было.
"Італія - самы ўстойлівы ў Еўрасаюзе праціўнік уводзін санкцый. Аднак апроч іх ёсць Іспанія, Партугалія, якія таксама ставяцца да гэтага пытання з вялікай асцярожнасцю, - паведаміла брусэльская крыніца. - Нямеччына, Польшча, Швецыя і Вялікабрытанія, наадварот, кажуць: "Мы вельмі імкнуліся весці дыялог з Беларуссю, але зараз нам варта рэагаваць жорстка".