Каардынацыйная рада: час лагероў у нашай краіне скончыўся
Каардынацыйная рада пракаментавала чарговы "зліў", з якога вынікае, што МУС Беларусі плануе стварыць спецлагер для бестэрміновага адсялення пратэстоўцаў, якія паўторна прынялі ўдзел у акцыях. Іх на аўдыё называюць "лішнімі людзьмі".
"Улады сёння настолькі нямоглыя, што прапануюць атачаць дротам тых, хто носіць "няслушныя колеры", тых, хто спявае "няправільныя" песні, танчыць "няправільныя" танцы і гуляе ў "неналежны" час, — гаворыцца ў заяве Каардынацыйнай рады. — Час лагероў у нашай краіне скончыўся больш за паўстагоддзя таму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.