Каардынацыйная Рада зацвердзіла склад выбарчай камісіі

Выбары ў Каардынацыйную Раду 

Выбары ў Каардынацыйную Раду  / t.me/rada_vision

Каардынацыйная Рада зацвердзіла склад выбарчай камісіі. У яе ўвайшлі пяць чалавек, якія не змогуць быць кандыдатамі на выбарах у Раду.

Андрэй Атаманчук — юрыст, правазнаўца, сябра і сузаснавальнік Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, былы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў.

Зміцер Лазавік — юрыст, былы адвакат. Быў назіральнікам на выбарах у 2020 годзе.

Альвіна Мінгазава — юрыстка, былы член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

Яраслаў Бекіш — тэолаг-рэлігіязнаўца, магістр паліталогіі ЕГУ, каардынатар сеткі экалагічных грамадскіх арганізацый "Зялёная сетка".

Алена Прыходзька — журналістка, медыя-мэнэджарка, грамадская актывістка.

Выбары ў Каардынацыйную Раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні — да 23:59 27 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі