Каб абараніць ад хуліганаў помнік Леніну, яго падключаць да сігналізацыі

Нагадаем, на пачатку снежня 2013-га натоўп людзей з другой спробы (першую "атаку" адбіў "Беркут") знёс і разбіў на кавалкі помнік Леніну на Бесарабскай плошчы ў Кіеве. 6 студзеня невядомыя знеслі помнік Леніну ў Бярдзічаве. Неўзабаве пасля гэтага ў горадзе Катоўску ў Адэскай вобласці ў помніка адбілі ўсю верхнюю бетонную частку — да пояса. 10 студзеня галаву Леніну адбілі ў горадзе Машэўка Палтаўскай вобласці. Былі і іншыя выпадкі вандалізму.



Каб уратаваць помнік Леніну ў горадзе Барыспаль у Кіеўскай вобласці, мясцовыя ўлады плануюць паставіць яго пад ахову г. зн. усталяваць на ім сігналізацыю. Міліцыя лічыць, што відэакамеры недастаткова для своечасовага рэагавання на дзеянні хуліганаў, паколькі для нанясення помніку пашкоджанняў дастаткова і хвіліны, паведамляе РІА "Новости".
 

Каля беларускага Дома ўраду знік помнік Леніну (фота)
 

“Спроба скінуць помнік Леніну і ў Мінску была, але неяк тады не атрымалася”
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі