Каб адпомсціць свайму былому, жанчына разграміла кавярню, аўто і пад'езд

Каб адпомсціць свайму былому, жанчына разграміла кавярню, аўто і пад'езд

28-гадовую жыхарку Чачэрска падвёў... прывід яе былога хлопца. Падрабязнасці гісторыі распавядае "Чачэрскі веснік".  

Жанчына вярталася дадому ў нецвярозым стане. На вуліцы Першамайскай ёй падалося, што наперадзе ідзе яе былы хлопец і заходзіць у пусты будынак, дзе раней была кавярня. П'яная жанчына пераадолела агароджу, разбіла шыбы і забралася ўсярэдзіну. Там яна перакуліла стол, але мужчыны не знайшла. 

Далей па дарозе ў адным з двароў жанчыне здалося, што яна бачыць аўтамабіль свайго былога хлопца. Жанчына вырвала ў ім дзвярныя ручкі, зламала антэну, а потым забралася ў салон, дзе пашкодзіла прыборную панэль і сарвала люстэрка задняга віду, ад чаго трэснула лабавая шыба. Не спыніўшыся на гэтым, раз'юшаная мсціўца дастала з багажніка дызпаліва і маторны алей, выліла на асфальт змесціва дзвюх каністраў і пайшла шукаць былога хлопца ў адну з кватэр.

У пад'ездзе яна паспрабавала сарваць паштовую скрыню, сарвала дзвярны званок, а потым гучна грукала ў першыя дзверы. якія трапілся на дарозе. Гаспадыня кватэры выклікала міліцыянтаў, каб супакоіць нечаканую госцю. 

На судзе, як і падчас папярэдняга следства, жанчына шчыра раскаялася і прызнала сваю віну. Яна кампенсавала шкоду. У якасці пакарання ёй прызначылі адзін год папраўчых работ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі