Каб атрымаць права на льготны крэдыт, чыноўніца ажаніла сына са... сваёй сястрой
Каб атрымаць права на льготны крэдыт для будаўніцтва жылля, чыноўніца ажаніла сына са... сваёй роднай сястрой. Праўда, шлюб гэты быў фіктыўным. Жанчына дала незаконнае ўказанне падначаленым аб яго рэгістрацыі.
Як інфармуе прэс-служба Генпракуратуры Беларусі, у перавышэнні службовых паўнамоцтваў падазраецца былая намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама. Яе дзеяннямі дзяржаве былі нанесеныя страты ў памеры больш за 11 тысяч дэнамінаваных рублёў. Распачатая крымінальная справа, расследаваннем займаецца Следчы камітэт.
Фота: Fotolia