Качанава: Беларускую ўладу нельга назваць карумпаванай

Качанава: Беларускую ўладу нельга назваць карумпаванай

Беларускую ўладу нельга назваць карумпаванай. Пра гэта заявіла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. У сераду яна выступіла на семінары “Рэгіянальныя кадры як стратэгічны рэзерв вертыкалі кіраўніка дзяржавы”. Паводле слоў Качанавай, ва ўладзе працуюць “людзі, якія адданыя сваёй краіне, адданыя той палітыцы, якая праводзіцца”, інфармуе БЕЛТА.

Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта наступным чынам агучыла задачу ўлады на ўсіх узроўнях: “Людзі павінны бачыць і дакладна разумеюць, што сумленнае, справядлівае стаўленне да людзей — вось якая задача стаіць сёння перад вамі і намі”.

Тыдзень таму на іншым семінары (на рэспубліканскім семінары-нарадзе, прысвечаным развіццю вёскі і павышэнню эфектыўнасці аграрнай галіны) Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў у рэгіёнах пра непазбежную адказнасць за карупцыю. “І літасці вы не чакайце. Ужо людзі стогнуць у некаторых раёнах”, — сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі