Качанава пераконвала чыноўнікаў у Наваполацку, што Бандарэнка "быў п'яны — 100%"

Качанава пераконвала чыноўнікаў у Наваполацку, што Бандарэнка "быў п'яны — 100%"

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава пераконвала чыноўнікаў і дэпутатаў у Наваполацку, што загінулы ў Мінску пратэстовец Раман Бандарэнка "быў п'яны — 100%". "Зараз разбіраюцца, і ўжо ўсталявалі, што ў інтэрнэт выкінулі ілжывую інфармацыю, што ён быў цвярозы",цытуе яе словы TUT.by. Насамрэч, гэта была не "ілжывая інфармацыя", а дакумент, апублікаваны медыкамі. Пра тое, што Бандарэнка быў нібыта "п'яны", заявілі Следчы камітэт і Аляксандр Лукашэнка, а ўжо пасля пачалі паўтараць іншыя афіцыйныя асобы.

"Але вы бачылі, як яго [Бандарэнку] паднялі? Мемарыял! — абуралася Качанава. — А колькі пʼяных [па краіне] бʼюцца? Кожны дзень такія гінуць. А яны [пратэстоўцы] ладзяць паніхіды. Правільна прэзідэнт сказаў: зачысціць горад!".

Як вядома, 31-гадовы Раман Бандарэнка быў схоплены асобамі ў цывільным, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі на "Плошчы перамен". Далей ён апынуўся ў Цэнтральным РУУС, адкуль яго праз некалькі гадзін у цяжкім стане забрала хуткая дапамога. Бандарэнка памёр у бальніцы.

Падчас згаданай сустрэчы ў Наваполацку Наталля Качанава хваліла амапаўцаў, асуджала пратэстоўцаў, падтрымлівала версію Лукашэнкі пра "фэйкавае" збіццё людзей на Акрэсціна ды папярэджвала пра пагрозу грамадзянскай вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі