Качанава, Заяц і Русы зноў наведалі ферму, якая шакіравала Лукашэнку

Качанава, Заяц і Русы зноў наведалі ферму, якая шакіравала Лукашэнку

3 красавіка сесія Магілёўскага абласнога савета падтрымала прызначэнне Леаніда Зайца на пасаду старшыні аблвыканкама. Яго, а таксама новага памочніка кіраўніка дзяржавы на Магілёўшчыне Міхаіла Русага прадставіла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Яны разам наведалі і Шклоў, дзе сесія раённага савета зацвердзіла прызначэнне новага старшыні райвыканкама Аляксандра Цітка.

Як інфармуе БЕЛТА, у сераду Наталля Качанава, Леанід Заяц, Міхаіл Русы, Аляксандр Цітко паехалі на тую самую ферму, дзе Аляксандр Лукашэнка абураўся ўмовамі ўтрымання кароў ("Ты паглядзі на гэтую скаціну, яна ж ўся абасраная!"). Яны правяралі, як выконваюцца даручэнні кіраўніка дзяржавы па навядзенні там парадку.

"Мы пераканаліся, што тут актыўна праводзяць працу па навядзенні парадку, — кажа Качанава. — Шкада, што гэта не робяць адразу... Толькі хацелася б, каб гэта было не пад прымусам, а людзі самі разумелі і імкнуліся выконваць свае службовыя абавязкі".

Качанава, Заяц і Русы зноў наведалі ферму, якая шакіравала Лукашэнку
БЕЛТА

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 03.04:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі