Кацярына Карстэн аб'явіла пра завяршэнне кар'еры

Кацярына Карстэн аб'явіла пра завяршэнне кар'еры

Кацярына Карстэн аб'явіла пра завяршэнне кар'еры, інфармуе "Прессбол". Алімпіяда ў Рыа стала для легендарнай веславальшчыцы 7-й. На гэты раз узнагарод беларуска не заваявала.

Кацярыне Карстэн 44 гады. Яна нарадзілася ў вёсцы Асечына Крупскага раёна Мінскай вобласці, цяпер жыве ў Нямеччыне. На Алімпіядах у 1996-м у Атланце і ў 2000-м у Сіднэі беларуска станавілася алімпійскай чэмпіёнкай у акадэмічным веславанні ў адзіночцы. У 1992 годзе ў Барселоне і ў 2008-м у Пекіне былі бронзавыя медалі, у 2004-м у Афінах яна ўзяла срэбра.

Летась Карстэн заявіла, што праз год пасля завяршэння кар'еры яна пераедзе ў Беларусь (гл. відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі