Калегія выбаршчыкаў зацвердзіла вынікі выбараў у ЗША: Байдэн — прэзідэнт

Джо Байдэн / Reuters
Джо Байдэн / Reuters

Дэмакрат Джо Байдэн у канчатковым выніку атрымаў 306 галасоў выбаршчыкаў супраць 232 у рэспубліканца Дональда Трампа. Такія вынікі ў панядзелак зацвердзіла калегія выбаршчыкаў ЗША. Для таго, каб стаць прэзідэнтам, кандыдату дастаткова было набраць 270 галасоў

З улікам таго, што ён набраў больш неабходных 270 галасоў, Байдэн назваў свой вынік "яснай перамогай".

"Гэта столькі ж, колькі Трамп і [цяперашні віцэ — прэзідэнт ЗША Майкл — Еўрарадыё]  Пенс атрымалі, калі яны перамаглі ў 2016 годзе. Тады Трамп назваў вынікі галасавання калегіі выбаршчыкаў вялікай перамогай", — нагадаў Байдэн падчас свайго выступу ў Уілмінгтане (штат Дэлавэр), паведамляе агенцтва ТАСС.

Ён нагадаў, што спробы Трампа аспрэчыць вынікі выбараў у ЗША не правялі да поспеху.

"Іх выслухалі больш за 80 суддзяў па ўсёй краіне, і ні ў адным з гэтых выпадкаў не было знойдзена сведчанняў або падстаў для таго, каб змяніць або падвергнуць сумневу вынікі выбараў", — падкрэсліў Байдэн. Нават пералік галасоў у некаторых штатаў ні да чаго не прывёў.

Сам Трамп пакуль ніяк не пракаментаваў зацверджаныя калегіяй выбаршчыкаў вынікі выбараў. Дзеючы прэзідэнт не імкнецца рабіць гэта публічна, заявіла адна з крыніц тэлекампаніі CNN. Пры гэтым, як адзначае крыніца, у асабістых гутарках са сваімі памочнікамі Трамп кажа, што не застанецца на другі тэрмін, нягледзячы на ўсе спробы аспрэчыць вынікі выбараў.

Інаўгурацыя новага абранага прэзідэнта ЗША адбудзецца 20 студзеня. Магчыма, удзел у ёй возьме і Святлана Ціханоўская. Яна казала аб сваім намеры быць у ЗША ў гэты час. А выданне The Washington Post  не выключала магчымасці, што Ціханоўская можа стаць адной з гасцей цырымоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі