Байдэн павінен запрасіць Ціханоўскую на сваю інаўгурацыю — The Washington Post

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё​
Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё​

Святлана Ціханоўская можа стаць адной з гасцей інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна. Такую магчымасць не выключае аўтарытэтнае амерыканскае выданне "The Washington Post".

"Абраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн павінен запрасіць Святлану Ціханоўскую на сваю інаўгурацыю і сустрэцца з ёй у Белым Доме, каб паказаць свету, што Злучаныя Штаты зноў падтрымліваюць дэмакратыю", — прыводзіць вытрымкі з рэдакцыйнага артыкула выдання тэлеканал Белсат.

Раней Байдэн, яшчэ будучы кандыдатам у прэзідэнты ЗША, гаварыў, што міжнародная супольнасць павінна "значна пашырыць санкцыі ў дачыненні да падручных Лукашэнкі і замарозіць рахункі ў афшорах, дзе яны захоўваюць свае скрадзеныя багацці".  Ён таксама заяўляў аб неабходнасці плана эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Байдэн казаў, што мае намер пасля перамогі на выбарах працаваць над гэтым планам разам з еўрапейскімі партнёрамі.

Раней са Святланай Ціханоўскай сустракаліся лідары шэрагу еўрапейскіх краін, у тым ліку канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі