Калі Лукашэнка сыдзе — атрымае яшчэ і падатковыя льготы: закон ужо ў парламенце

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / AP

Яшчэ 3 кастрычніка ўрад Беларусі ўнёс у Палату прадстаўнікоў праект закона "Аб змяненні законаў", адно з палажэнняў якога прадугледжвае падатковыя льготы для "былога прэзідэнта Беларусі". А цяпер атрымаць такі статус можа толькі адзін чалавек — Аляксандр Лукашэнка. Ён сілай утрымлівае ўладу ўжо 30 гадоў, таму іншых дзейных або былых прэзідэнтаў у Беларусі няма.

Саўмін прапануе пашырыць прымяненне артыкула Падатковага кодэкса, у якім апісваюцца асаблівасці прававога рэгулявання пытанняў падаткаабкладання, да сферы "забеспячэння гарантый прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне паўнамоцтваў у сувязі са сканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе або датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі або стойкай няздольнасці па стане здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Пра якія менавіта льготы ідзе гаворка — з тэксту прапановы зразумець нельга. Гэта будзе вызначана "іншымі законамі, якія ў гэтай частцы маюць большую юрыдычную сілу" ў адносінах да Падатковага кодэкса. Магчымасць вызначаць асаблівасці прававога рэгулявання адносінаў, рэгламентаваных гэтым кодэксам, ёсць якраз у прэзідэнта Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі