Калі ў Беларусі маюць адбыцца наступныя прэзідэнцкія выбары?
Выбары
Цэнтрвыбаркам расказаў, калі ў Беларусі маюць адбыцца наступныя прэзідэнцкія выбары. Па словах прадстаўнікоў ЦВК, яны пройдуць не пазней за 20 ліпеня 2025 года.
Мяняць Выбарчы кодэкс пад новую кампанію не плануюць.
Апошнія (шостыя) прэзідэнцкія выбары адбыліся ў Беларусі 9 жніўня 2020 года. Праваабаронцы і міжнародная супольнасць зафіксавалі шматлікія парушэнні цягам кампаніі. Перад выбарамі краіну паглынула хваля рэпрэсій, якая не спынілася да гэтага дня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.