Каля 670 чалавек пахаваныя жывымі у выніку магутнага апоўзня

Папуа-Новая Гвінея

Папуа-Новая Гвінея / Reuters

Каля 670 чалавек пахаваныя жыўцом у выніку магутнага апоўзня ў Папуа-Новай Гвінеі, лічаць у ААН. Ратавальнікі, якія спрабуюць дапамагчы людзям, і самі знаходзяцца ў небяспецы, таму што зямля ўсё яшчэ працягвае спаўзаць.

Мясцовыя жыхары спрабуюць выкарыстаць усе падручныя сродкі, каб дапамагчы ратавальнікам дабрацца да целаў ахвяр.

У раёне, пацярпелым ад апоўзня, жыло каля 4 тысяч чалавек. Апоўзень знёс больш за паўтары сотні дамоў. Каля тысячы чалавек былі вымушаныя пакінуць сваё жыллё. Сады, у якіх людзі вырошчвалі прадукты харчавання, былі цалкам знішчаныя.

Стыхійнае бедства абрынулася на правінцыю ноччу, калі людзі спалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі