Каля Чэрвеня п'яны кіроўца грузавіка згубіў паўтары тоны сыру
Каля Чэрвеня п'яны кіроўца грузавіка згубіў паўтары тоны сыру. Пра здарэнне, якое адбылося на аўтадарозе Мінск — Магілёў, інфармуе газета "Раённы веснік". Прадукт агульным коштам каля 5 тысяч долараў высыпаўся з "Газелі" на праезную частку.
Вядома, што кіроўца — жыхар Барысава. Аўтамабіль, на якім ён ехаў, належыць расійскай фірме. Перад тым, як з яго пасыпаўся сыр, грузавік наехаў на металічную раздзяляльную агароджу. Супрацоўнікі ДАІ распавялі, што алкатэстар паказаў у кіроўцы 2,3 праміле.
cherven.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.