Каля касцёла ў Ашмянах ляжаць чалавечыя косткі (шакуючыя фота)
Каля францішканскага касцёла ў Ашмянах на раскапанай кімсьці глебе ляжаць чалавечыя парэшткі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў чытач сайта Уладзіслаў Рудакоў, які наведваў Ашмяны 28 лютага.
"Побач з касцёлам чамусьці знялі пласт глебы, і проста наверсе ляжыць куча чалавечых костак: ног, рук, рэбры, кавалкі чэрапа. Людзі ходзяць, але нікому няма справы", — кажа Рудакоў.
Хлопец сфатаграфаваў тое, што яго шакавала.