Каля кавярні "У Францыска" ДАІ заблакаваныя дзве машыны (фота)
Сяргея і Антона, якія ехалі ў аўто Hundai, спрабуюць затрымаць.
У Яўгеніі Бай, якая ехала у Toyota Auris, забралі дакументы і загадалі сесці ў службовае аўто, аднак дзяўчына адмовілася.
"Адзін і той жа міліцыянт, які спыняў мяне два разы, кожны раз прадстаўляўся рознымі імёнамі. Як такое можа быць!", — цытуе словы Бай Радыё Свабода.
Цяпер супрацоўнікі ДАІ складаюць на Яўгенію Бай пратакол без яе ўдзелу.
Нагадаем, аўтамабілісты пратэстуюць супраць увядзення дзяржпошліны за допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху. Як вядома, у сацыяльных сетках заклікалі да правядзення ўвечары ў пятніцу акцыі пратэсту аўтамабілістаў "Стоп-падатак". Папярэдняя акцыя прайшла 20 снежня, тады ў Мінску ў ёй удзельнічала каля 100 аўтамабілістаў. Сёння ж акцыя не адбылася — верагодна, спрацавалі папярэджанні ДАІ. Сігналілі толькі адзінкавыя машыны.
Фота — Радыё Свабода