Каля "Мінск-Арэны" адбылося смяротнае сутыкненне раварыстаў

Як паведамляе БелаПАН, інцыдэнт адбыўся 24 траўня каля 23.30 на роварнай дарожцы непадалёк ад "Мінск-Арэны". На ўчастку, які не меў штучнага асвятлення, сутыкнуліся два раварысты. У выніку 24-гадовая мінчанка звалілася з ровара, яе шпіталізавалі з падазрэннем на траўму. У аўтамабілі хуткай дапамогі дзяўчына была ў прытомнасці, аднак праз нейкі час памерла ў лякарні. Другому ўдзельніку сутыкнення, 41-гадоваму мінчуку, меддапамогу аказалі без шпіталізацыі.



Цяпер следства высвятляе і апытвае відавочцаў здарэння, аналізуе паказанні медыцынскіх спецыялістаў, вывучае дакументацыю з лякарні.



Фота — opgks.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі