Каля плошчы Перамогі спынілі аўтамабіль з налепкамі "Стоп-падатак"
Пра гэта паведамляе прэс-служба Аргкамітэта па стварэнні партыі БХД.
Увечары ў пятніцу на праспекце Незалежнасці ў Мінску супрацоўнікі ДАІ затрымалі Вольгу Кавалькову, актывістку аргкамітэта.
Яна ехала на аўтамабілі з налепкамі "Стоп-падатак" у бок цэнтру горада, калі яе каля 18.05 спынілі міліцыянты. Прычыны спынення яны не патлумачылі, запатрабавалі ад'ехаць да іншага супрацоўніка ДАІ. Толькі там Вользе Кавальковай патлумачылі, што яе спынілі за тое, што яна сігналіла. Ёй выпісалі два штрафы на агульную суму 130 тысяч рублёў.
Вольга Кавалькова таксама паведаміла, што міліцыянты не пускаюць аўтамабілі ў цэнтр Мінска і разварочваюць іх у раёне плошчы Перамогі.