Каля Жлобіна загінулі маці і сын, іх аўтамабіль патануў у меліярацыйным канале

Каля Жлобіна загінулі маці і сын, іх аўтамабіль патануў у меліярацыйным канале

У Жлобінскім раёне загінулі маці і сын, іх аўтамабіль патануў у меліярацыйным канале. Здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны у нядзелю, 9 снежня. Мяркуецца, што на 17-м кіламетры аўтадарогі Жлобін — Сяльное 37-гадовы кіроўца BMW 520 не саўладаў з кіраваннем, пасля чаго машына апынулася ў кювеце, перакулілася і патанула. Разам з кіроўцам загінула яго 59-гадовая маці, якая ехала на заднім сядзенні.

У другой палове дня ратавальнікі дасталі целы загінулых з аўтамабіля. Пасля гэтага з дапамогай аўтакрана выцягнулі легкавік з канала, інфармуе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі