Камала Харыс назвала Трампа "фашыстам". Неўзабаве адказаў і ён

Выборы в США 2024 — кто победит, Харрис или Трамп: опросы

Выбары ў ЗША / euroradio.fm/Getty

У сераду на сустрэчы з выбаршчыкамі Камала Харыс пацвердзіла, што згодна са сцвярджэннем, што Дональд Трамп — фашыст.

Верагодна, яна мела на ўвазе былых калег Трампа, якія называлі яго фашыстам.

Напрыклад, былы кіраўнік апарата Белага дома, генерал у адстаўцы Джон Кэлі, абвінаваціў Трампа ў схільнасці да фашысцкіх і дыктатарскіх метадаў. Генерал Марк Мілі таксама раней называў Трампа "фашыстам да мозгу касцей."

Трамп, каментуючы словы Харыс, заявіў, што ў яе "перакручаны мозг" і што яна працягвае "паднімаць градус рыторыкі."

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі