Каманда кіраўніка Беларусі выйграла ў Швейцарыі, Лукашэнка не рэалізаваў буліт
У панядзелак каманда Аляксандра Лукашэнкі выйграла ў Швейцарыі ў сваім стартавым матчы на аматарскім хакейным Калядным турніры. Ён з 4 студзеня праходзіць у Мінску на "Чыжоўка-Арэне" (дзяржаўныя СМІ называюць яго "неафіцыйным чэмпіянатам свету"). Лік матча — 9:7 (4:1, 2:1, 3:5). Лукашэнка зноў не адзначыўся закінутай шайбай (не рэалізаваў буліт), але зрабіў чатыры галявыя перадачы.
Адзначым разгромную перамогу шведаў над расіянамі — 8:1. Яшчэ большы разгром наладзілі славакі камандзе з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў — 14:3. 5 студзеня беларусы згуляюць менавіта з камандай Славакіі, пачатак а 19-й гадзіне на вялікай арэне.
У аматарскім турніры за каманду Лукашэнкі згуляюць 7 прафесійных хакеістаў
Фота: БЕЛТА