Камісія МАК адмовілася запрасіць на Алімпійскія гульні 15 расіян

Камісія МАК адмовілася запрасіць на Алімпійскія гульні 15 расіян

13 расійскіх спартоўцаў і два трэнеры, апраўданыя Спартыўным арбітражным судом (CAS), не атрымаюць запрашэнні на Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане. Такое рашэнне прыняла камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), якой кіруе былы міністр спорту Францыі і кіраўнік Незалежнай арганізацыі антыдопінгавага тэставання (ITA) Валяры Фурнейрон, перадае БЕЛТА

МАК адзначае, што гэтае рашэнне было прынятае на падставе рэкамендацый камісіі па разглядзе заявак. Чальцы камісіі спаслаліся на тое, што ёсць дадатковая няўлічаная інфармацыя пра даныя кіраўніцкай сістэмы маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, сляды забароненых рэчываў, доказы маніпуляцый ды інш. Акрамя таго, чальцы камісіі лічаць, што рашэнне CAS не дае дастатковай упэўненасці ў тым, што названыя 13 спартоўцаў могуць лічыцца "чыстымі".

На мінулым тыдні Спартыўны арбітраж апраўдаў 28 расійскіх спартоўцаў, якіх пажыццёва адхілілі ад Алімпійскіх гульняў з-за допінгавага скандалу на Гульнях-2014 у Сочы. Алімпійскі камітэт Расіі папрасіў, каб МАК накіраваў запрашэнні на Алімпіяду-2018 Аляксандру Траццякову, Алене Нікіцінай, Марыі Арловай (скелетон), Аляксандру Лягкову, Яўгену Бялову, Максіму Вылягжаніну, Аляксандру Бяссмертных, Яўгеніі Шапавалавай, Наталлі Мацвеевай (лыжныя гонкі), Вользе Фаткулінай, Аляксандру Румянцаву, Арцёму Кузняцову (канькабежны спорт), саначніцы Таццяне Івановай, а таксама трэнерам Альберту Дземчанку (санкавы спорт) і Сяргею Чудзінаву (скелетон).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі