Кампанія Cedon BLR абвяргае звальненні па палітычных матывах

Кампанія Cedon BLR абвяргае звальненні па палітычных матывах

IT-кампанія Cedon BLR абвяргае звесткі пра звальненне па палітычных матывах. Адпаведны ліст кіраўніцтва кампаніі даслала на адрас dev.by.

Як распавядала Еўрарадыё, пра звальненне па палітычных матывах журналістам расказаў былы iOS-распрацоўшчык кампаній Cedon BLR і Deltatre. Мужчыну жорстка затрымалі падчас аднаго з восеньскіх маршаў пратэсту, збілі і аштрафавалі. Ад крымінальнага пераследу ён з'ехаў у Польшчу і прапанаваў дыстанцыйную супрацу. Аднак у кампаніі адмовіліся працягваць з ім кантракт, хаця раней, па яго словах, амаль паўгода дыстанцыйна працавалі ўсе.

У сваім лсіце Cedon BLR заяўляе, што ніякіх палітычных звальненняў не было. У кампаніі кажуць, што яны працуюць у Беларусі з 2008 года і заслужылі добрую рэпутацыю. 

"За час працы кампаніі, уключаючы 2020 і 2021 гады, з яе не было звольнена ні аднаго супрацоўніка па палітычных падставах, а таксама па якіх-небудзь іншых дыскрымінуючых матывах, уключаючы рэлігійныя, па гендэрнай і расавай прыкмеце і г.д.", — гаворыцца ў адказе.

Таксама ў Cedon BLR падкрэсліваюць, што Deltatre, які вырас з праекта на Cedon BLR, з канца 2019 года з'яўляецца асобнай кампаніяй: "Рашэнні па дзейнасці і развіцці Deltatre у Беларусі прымаюцца замежным галаўным офісам і праводзяцца па сваіх унутраных стандартах і правілах. Сітуацыі, апісаныя ў вышэйназванай артыкуле, да супрацоўнікаў Сеdon BLR дачынення не маюць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі