Microsoft спыніла продаж некаторых версій Windows 7 і 8

Кампанія Microsoft афіцыйна спыніла продаж некаторых версій аперацыйных сістэм Windows 7 і 8. Кампанія хоча павялічыць колькасць карыстальнікаў пазнейшых версій сваёй аперацыйнай сістэмы. 

Ад 31 кастрычніка спыніўся продаж такіх версій Windows 7, як Home Basic, Home Premium і Ultimate. Цяпер да іх далучылася і Windows 8, выпушчаная два гады таму. Гэтыя аперацыйныя сістэмы не будуць прадавацца на дысках і не будуць ўсталёўвацца на новых камп'ютарах у крамах. Цяпер камп'ютары будуць прадавацца пераважна з усталяванай Windows 8.1. Новая версія — Windows 10 з'явіцца ў 2015 годзе.

Але, як адзначае ВВС, пройдзе пэўны час, пакуль вытворцы камп'ютараў змогуць пазбавіцца ад сваіх запасаў старых версій Windows. Яны па-ранейшаму будуць ўсталёўваць старыя версіі на выпушчаных камп'ютарах, пакуль гэтыя запасы не скончацца. 

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі