Кампанія з беларускімі каранямі PandaDoc купіла нямецкую фінтэхкампанію Denario
PandaDoc
Кампанія PandaDoc, заснаваная беларусамі, купіла берлінскую фінтэхкампанію Denario, піша Officelife.
Угода была завершаная ў жніўні. У якую суму абышлася гэтая купля, не паведамляецца.
Кампанію PandaDoc заснавалі ў 2013 годзе ў Мінску Мікіта Мікада і Сяргей Барысюк.
У 2021-м стартап PandaDoc увайшоў у рэйтынг найлепшых тэхналагічных кампаній Паўночнай Амерыкі North America Technology Fast 500. PandaDoc — адзіны беларускі "аднарог" (стартап, які каштуе больш за мільярд долараў).
У 2020-м Мікіта Мікада падтрымаў пратэстоўцаў і прапанаваў дапамогу сілавікам, якія захочуць звольніцца. Пасля гэтага сілавікі затрымалі некалькі супрацоўнікаў кампаніі, каб аказаць ціск на яе. У выніку PandaDoc закрыла офіс у Беларусі і вывезла супрацоўнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.