Заснаваны беларусам інвестыцыйны фонд сабраў 23 млн долараў

Ігар Маханёк / Еўрарадыё

Ігар Маханёк / Еўрарадыё

Заснаваны беларусам Ігарам Маханьком інвестыцыйны фонд Geek Ventures сабраў 23 млн долараў. IT-прадпрымальнік плануе інвеставаць у стартапы мігрантаў, якія пераязджаюць у ЗША, піша techcrunch.com.

"Таленты размяркоўваюцца пароўну, а магчымасці — не, — кажа Маханёк. — Я хачу стварыць больш магчымасцяў для дзіўных талентаў, якія праяўляюцца па ўсім свеце".

Сярод тых, хто падтрымаў працу фонду — беларусы Мікіта Мікада і Сяргей Барысюк, сузаснавальнікі PandaDoc.

Ігар Маханёк шмат разоў быў у эфіры Еўрарадыё, у тым ліку госцем праграмаў "Стартапніца" і "Ідэя Х".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі