Канада далучылася да санкцыяў супраць банка “Расія”

Услед за Амерыкай, санкцыі супраць гэтага банка ўвяла і Канада, паведамляе УНІАН са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы.



“Разам з нашымі міжнароднымі саюзнікамі, наш урад прымае цвёрдую пазіцыю адносна падтрымкі Украіны”, — заявіў прэм’ер-міністр Канады Стывен Харпер.



Пасля ўвядзення санкцыяў з боку ЗША, Visa і MasterCard без папярэджвання перасталі абслугоўваць кліентам банка “Расія”.



Прэзідэнт Расіі Уладзімір пуцін і кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў выказалі намер адкрыць рахункі ў банку, каб падтрымаць фінансавую арганізацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі